Аляксей Кузьмiч. Сёньня гэтае iмя часьцей за iншыя сустракаецца на старонках перыядычных выданняў. Рэпрадукцыi карцiн мастака ўпрыгожваюць вялiкiя i малыя часопiсы. Яму пазiруюць пiсьменнiкi i артысты, кiнарэжысёры i грамадскiя дзеячы.
       А нядаўна па запрашэннi супругаў Пола i Шэрон Мур, прэзiдэнта i вiцэ-пpэзiдэнтa кампанii "Ciцi-Xoўп", мастак пабываў у Злучаных Штатах Амэрыкi. Там была яго персанальная выстава, сродкi ад якой пайшлi на лячэнне дзяцей, пацярпелых ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС.
       Вядомасць, слава. Яны прыйшлi да Аляксея Кузьмiча на другiм дзесящгоддзi творчай працы, калi пачаў выяўляцца яе агульны сэнс, выкрышталiзавалася галоўная iдэя, якую спачатку не ўсведамляў i сам мастак.
       Паступова, па меры станаўлення мастакоўскага таленту, карцiна за карцiнай, як старонка за старонкай, пiшацца кшга творчага жыцця жывапiсца. У першай яе частцы мастацкi свет Аляксея Кузьмiча канкрэтны, адчуваецца iмкненне да партрэта, тэматычнай карцiны.
       Непасрэдныя ўражаннi ад сустрэч з роднымi мясцiнамi, людзьмi складаюць сутнасць яго творау: "Ля вакна" (1974), "Нядзеля", "Дзяўчына i кветкi" (абедзве 1976), "У майстэрш мас-така" (1977) i iншыя. Абапiраючыся на непасрэдны жыццёвы вопыт, мастак спрабуе самавызначыцца: убачыць i выявiць пластычна характар чалавека, вобраз або сутнасць рэчы, яе матар'ял, энергiю i г.д.
       Натуральны пачатак шляху - простыя назiраннi, простыя рэалii жыцьця. Як гэта часта бывае, асобныя працы носяць адбiтак пераймальнасцi. У ix пазнаюцца твары вялiкiх кумiрау-настаўнiкаў, цашмых яшчэ з вучнёўскай парты: Тыцыяна, Эль-Грэка, Андрэя Рублёва. Але гэта перайманне не фармальнае. Малады мастак нiбы праходзiць прыступкi, узведзеныя раней, каб потым узняцца туды, дзе загучыць ужо ягоны, толькi ягоны матыў. Наперадзе здабыццё майстэрства, выхад да сур'ёзных грамадзянскiх i агульначалавечых праблем.
       3 кола звычайных жыцьцёвых клопатаў галоуная увага мас-така пераходзiць на тэмы вялiкага фiласофскага гучання: пра сэнс жыцця чалавека. пра яго маральны абавязак, пра прызначэнне жанчыны-мацi-Мадоны, пра духоуную ролю славянскiх народаў у агульначалавечай эвалюць. Зрэшты, цi можна пералiчыць усё тое, што ўкладае мастак у свае творы, аб чым ён марыць? Колькi не вызначай ix матывы i iдэi, удумлiвы глядач знойдзе для сябе толькi тое, што ўспрымаецца ягоным уласным розумам i сэрцам.
       А мастак тым часам пiльна ўглядаецца ў людскiя лёсы, каб глыбей зразумець жыццё i час. У 1980 годзе Кузьмiч пiша партрэт знакамiтай беларускай актрысы, народнай артысткi СССР С.М.Станюты, у 1983-м - партрэты народных артыстаў СССР Г.К.Макаравай i З.Ф.Стомы, у 1988-89 гадах - партрэты скульптара, лаўрэата Ленiнскай прэмii СССР В.П.Занковiча, народнага артыста рэспублiкi, кiнарэжысёра М.П.Пташука. У ix мастак iмкнецца давесцi iндывiдуальнасць, своеасаблiвасць i непаўторнасць мадэляў.
       "Хто мы? Адкуль i куды iдзем?" - гэтыя пытаннi нараджаюць карцiны: "Памяцi Гусоўскага" (1981), "Жывi i помнi", "Процiстаянне" (абедзве 1985), "Прысвячаецца Чарнобылю" (1988), "Ахвярапрынашэнне" (1989).
       Праблемы духоўнага ўдасканалення чалавека, iдэi дабра i зла - вось прадмет роздуму мастака. Кампазiцыя карцiн ускладняецца. Экспрэсiя саступае месца больш мяккiм закругленым лiнейным рытмам, нарастае каляровая насычанасць i празрыстасць жывапiснай тканiны.
       Творчая манера мастака вiдавочна напоўнена стылiстыкай хрысцiанскага iканапiсу. Жывапicец iмкнецца надаць выяве такую сiлу мастацкага ўздеяння, каб яна ўзяла душу ў палон, увайшла ў свядомасць, захапiла, адкрыла сутнасць з'явы. "Мастацтва павiнна быць унутранна напружаным, - лiчыць мастак, - iнакш пераможа халодная безаблiчная вобразатворчасць".
       Творчыя пошукi Кузьмiча ўсе часьцей выходзяць за агульнапрынятыя межы i формы. Iншы раз пензаль не паспявае за iмклiвай думкай.
       Карцiны, партрэты... У палотнах "Перакулены свет" (1987-89), "Памяцi вязняў ГУЛАГа" (1985-89, з цыкла "Памяцi бязвiнна забiтых"), "Дзецям Чарнобыля" (1990), "Рэквiем" (1991-92) пераплятаюцца i пераасэнсоўваюцца старонкi гicторыi i сучаснасцi. Не вычэрпваецца крынiца новых задум. Захопленнасць, зачараванасць мастацтвам становiцца стылем i сэнсам жыцця. Некаторыя карцiны пакiдаюць мастака, пачынаюць жыць самастойным жыццём. Ix месца ў майстэрнi адразу ж займаюць новыя - зайздросная працавiтасць!

go-up
на главную страницу !

 

 
Hosted by uCoz